Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Совет РеспубликиНационального собрания Республики Беларусь

Галоўнае — быць неабыякавым

Як на свята

«Як першы раз ішла на выбары, ужо не ўзгадаю. Але памятаю, што бацькі заўжды бралі нас, сваіх дзетак, галасаваць. Там, на выбарчым участку, — музыка, кветкі, дэфіцытныя ў той час цукеркі, апельсіны і сыравэнджаная каўбаса… Пасля галасавання збіраліся сем’ямі, гутарылі, дарослыя абмяркоўвалі штосьці, жартавалі. Для нас, маленькіх, гэта было сапраўднае свята на фоне тых сціплых умоў, у якіх мы ў той час жылі. Цяпер, вядома, усё моцна змянілася, але тое прыемнае выбарчае хваляванне так і засталося са мной на ўсё жыццё.

Я мама дваіх дзяцей, у мяне 5 унукаў. Мы ўсе разам ходзім на выбары. Для ўнукаў гэта асаблівая радасць. Зразумела, цукеркай іх не здзівіш. Але яны з такім непрыхаваным гонарам апускаюць бюлетэнь ва ўрну! Зразумела ж, галасую я самастойна, а самае прыемнае пакідаю ім. Калі пасля прыходзім дадому, унукі пастаянна пытаюцца: «Бабуля, калі яшчэ пойдзем на выбары?».

Толькі не лянуйцеся!

«У нас, мне здаецца, для тых, хто жадае працаваць, усе магчымасці ёсць. Асабліва для моладзі. Праўда, часта маладыя людзі проста лянуюцца, шмат часу праводзяць, гуляючы ў камп’ютары. Зразумела, што хацелася б прыйсці на першае месца працы і адразу атрымліваць высокую зарплату. Трэба разумець, што ўсё будзе, няхай не ў адзін момант. А каб заробак павысіўся, трэба шмат і планамерна працаваць, а не вінаваціць абставіны.

Не ведаю, як у астатніх сем’ях, я сваіх унукаў з дзяцінства прывучаю працаваць і цаніць тое, што зрабілі іншыя. У нас ёсць дача — невялікі дамок у вёсцы. Штолета яны ў мяне там працуюць. Не ад раніцы да вечара, але ж без справы не заседжваюцца. Згадзіцеся, сёння ўсё можна набыць: і грыбы, і ягады, і садавіну, і гародніну. Але яны павінны ведаць, дзе растуць тыя ягады і грыбы, як іх збіраць, як вырошчваць агуркі і капаць увосень бульбу. Калі ідзём у лес — няхай кубак, няхай паўлітра збяруць ягад ці грыбоў сваімі рукамі. Бульбу капаць — няхай толькі кошык ці два, але самі, прыклаўшы ўласныя намаганні. Майму старэйшаму ўнуку 14 гадоў, малодшаму — 2, але ўсе працуюць на лецішчы.

Яшчэ ўнукі займаюцца спортам. Старэйшы — брэйкдансам ужо 3 гады. Другі ў басейне плавае, унучкі ходзяць на танцы. Дзяцей заўжды трэба накіроўваць, паказваць ім, што карысна, і тлумачыць, што можа нашкодзіць. Самы малодшы ў 2 гады ўжо ведае, як уключыць гульню на маміным тэлефоне. Збоку выглядае дзіўна і нават крыху пужае… А трэба ж вяртацца да духоўнасці. Чытаць дзецям кнігі на ноч, усёй сям’ёй наведваць тэатры, разам працаваць, размаўляць штовечар. Інакш адкуль узяцца цікавасці да жыцця? У сям’і трэба падтрымліваць, выстройваць цёплыя чалавечыя адносіны. Калі пасля маленькі чалавек вырастае, то ў яго будзе актыўная жыццёвая пазіцыя.

Цаніць тое, што маем

«Я памятаю пачатак цяжкіх 1990-х. Маладое пакаленне ўжо гэта забыла, і мае дзеці таксама. Як мы стаялі ў стомных чэргах, каб набыць па купонах кавалак масла, пачак цукру, а што казаць пра абутак і садавіну… Памятаю, аднойчы згубіла тыя купоны — і галасіла, бо як жа дзяцей карміць? Усё змянілася за апошнія 20 гадоў. Раней у большасці людзей была думка і мара, як набыць машыну. А цяпер — куды яе прыпаркаваць. Калі я была падлеткам, то тыя, у каго быў «масквіч», лічыліся сапраўды багатымі людзьмі. А сёння ў кожнага трэ нае аўто. Можа, не ў кожнага яно статуснае, цяга ўласале ўсё ж такі ёсць. Гэта ўжо сапраўды сродак перасоўвання, а не раскоша. Таму відавочна, што жыццё наша і маё ў прыватнасці змянілася ў лепшы бок. Праўда, асабіста я езджу на грамадскім транспарце.

Часта выязджаю ў выканкамы, і там мы абмяркоўваем рэалізацыю нормаў Дэкрэта №18 аб дзяржаўнай падтрымцы нядобранадзейных сем’яў. Спачатку, як выйшаў дэкрэт, не ўсе людзі яго прымалі, крытыкавалі нават часам. Але ён сапраўды дзейнічае. Дзеткі, якія раней трапілі б у дзіцячы дом, цяпер у прыёмных сем’ях. Шмат гора-сем’яў выправіліся. За той тэрмін, як дзейнічае дэкрэт, закрыліся 25 дамоў-інтэрнатаў. Мы маглі б не звяртаць увагу — няхай жывуць, як ім хочацца. Але ўлады і людзі не засталіся абыякавымі і выправілі не адзін чалавечы лёс».

Выбраць будучыню для краіны

«Я ўсіх запрашаю схадзіць на выбары. Каб не панавала абыякавасць. Мы ж выбіраем не толькі асобу, а будучыню, далейшы шлях развіцця краіны. Асабіста мне не ўсё роўна, у якую школу будуць хадзіць мае ўнукі, у якой паліклініцы будзе лячыцца мая састарэлая маці, па якіх дарогах будзем ездзіць на лецішча на выхадных. Таму трэба прыйсці на выбары і аддаць свой голас за кандыдата, які даспадобы. Асабіста я ўжо зрабіла свой выбар. Лічу, што на чале нашай дзяржавы павінен стаяць чалавек моцны, прынцыповы, сумленны, і каб ён не займаўся палітыканствам, папулізмам, самарэкламай, а пацвярджаў свае абяцанні канкрэтнымі дзеяннямі. Каб жыццё народа пад яго кіраўніцтвам паляпшалася.

Пры гэтым нельга спыняцца на дасягнутым. Трэба ставіць перад сабой мэту, бачыць перспектыву і дасягаць яе. Без нерваў, без шокавай тэрапіі, павольна і паступова. Усё матэрыяльнае можна палепшыць. Галоўнае, каб быў спакой. Каб раніцай можна было прачнуцца і ведаць, што ў нас будзе мірнае неба над галавой, што на нашай зямлі не будуць разрывацца снарады. Каб раніцай дзеці пайшлі ў садок і школу, студэнты — у інстытут, дарослыя — на працу. Каб былі ўмовы для таго, каб спакойна жыць і рабіць краіну лепшай.

Ісці на выбары ці не — асабістае рашэнне кожнага чалавека. Калі казаць юрыдычнай мовай, то гэта грамадзянскі абавязак, бо гэта прадугледжана вяршэнствам закона, гэта прывілей народа, якім нельга не скарыстацца. Гэта ўсё зразумела. Калі ж разважаць па-чалавечы, то трэба схадзіць на выбары, каб, перш за ўсё, выбраць далейшы шлях развіцця краіны. Хто гэта зробіць? Толькі неабыякавыя людзі. Некаторыя кажуць: «Навошта ісці на выбары? Там і без нас усё вырашылі». Пакажыце, хто і што вырашыў і што падлічыў? Гэта элементарнае няведанне. Бо чым больш людзей прыйдзе галасаваць, тым болей сумленнымі і празрыстымі будуць выбары. Ніхто нічый голас не скарыстае. А за каго яго аддаць — выбар трэба рабіць з розумам. Азірнуцца вакол, пабачыць, колькі зроблена, што яшчэ неабходна палепшыць, і, нарэшце, прагаласаваць за вартага кандыдата.

Вераніка ПУСТАВІТ

Все интервью