Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Совет РеспубликиНационального собрания Республики Беларусь

Ёсць праца — будзе і настрой

— У краіне наладжана дакладная і разгалінаваная сістэма работы органаў мясцовага самакіравання. Сёння разам з актывам, дэпутацкім корпусам трэба захаваць напрацаванае, прааналізаваць вынікі сваёй работы і падумаць на перспектыву — як вырашаць пытанні, што хвалююць людзей на месцах, — звярнулася да старшынь пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Святлана Герасімовіч.

Што да сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, то яны адрозніваюцца ў залежнасці ад многіх фактараў, у тым ліку чалавечага, арганізацыйнага, кадравага, дэмаграфічнага. «Але самае галоўнае пытанне, якому павінны надаваць увагу дэпутаты, — працоўная занятасць насельніцтва, — падкрэсліла Святлана Герасімовіч. — З гэтага пачынаецца ўсё астатняе: і дабрабыт сям’і, і настрой людзей».

Дэкрэт Прэзідэнта №6 дае магчымасць развіваць малое прадпрымальніцтва, прыватны бізнес і па першым часе не плаціць падаткі з прыбытку. Але на месцах не ўсюды скарысталіся дадзеным правам. «Вынік, бясспрэчна, ёсць. Але не такі, як хацелася б», — удакладніла сенатар. Цяпер у дакумент уносяцца дапаўненні, якія прадаставяць дадатковыя магчымасці для ахвотных рэалізаваць сябе ў бізнесе.

— Экспарт, прыцягненне інвестыцый у свой рэгіён — гэтыя пытанні таксама трэба разглядаць на сесіях сельскіх і пасялковых Саветаў, — упэўнена Святлана Герасімовіч. А ў гэтым, бясспрэчна, дапамогуць планы сацыяльна-эканамічнага развіцця населеных пунктаў, сельсаветаў. Напрыклад, у свой час у Мінскай вобласці такая праграма дзеянняў не толькі карпатліва распрацоўвалася, але і змяшчалася на інфармацыйных стэндах сельскіх Саветаў. Прычым з указаннем адказных за той ці іншы напрамак (у асобе кіраўнікоў дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў), а таксама — тэрмінаў рэалізацыі.

Святлана Герасімовіч параіла распрацаваць план сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016 год у кожным сельскім Савеце. І ў абавязковым парадку абмеркаваць яго з актывам, старэйшынамі, кіраўнікамі, прааналізаваць, што будзе зроблена па кожнай вёсцы, у тым ліку і неперспектыўных.

Старшыні пасялковых і сельскіх Саветаў будуць уключаны ў маніторынгавыя групы, што створаны пры раённых і гарадскіх Саветах дэпутатаў. Яны выязджаюць на прадпрыемствы, у сельгасарганізацыі, туды, дзе ёсць праблемы з выплатай заработнай платы, занятасцю і іншыя.

— Трэба не толькі вывучаць сітуацыю, але і глядзець, чым можа дапамагчы дэпутацкі корпус, уносіць прапановы па выпраўленні становішча, разглядаць пытанні на пасяджэннях прэзідыума абласнога, раённага і нават сельскага Саветаў. Вядома, не ўсё вырашаецца на месцы. Па выніках аналізу будуць зроблены прапановы мясцовай і рэспубліканскай уладам, — адзначыла сенатар.

У краіне дзейнічаюць 327 дэпутацкіх груп. Пад іх увагай найперш — праблемныя суб’екты гаспадарання. Гэтыя групы адкрылі грамадскія прыёмныя, куды можа звярнуцца любы грамадзянін. Магчыма, не ўсе пойдуць са сваімі пытаннямі да кіраўніка завода, але да дэпутата людзі не баяцца звярнуцца з жыццёвымі клопатамі. Пры станоўчым вырашэнні ў чалавека паляпшаецца настрой, а значыць, і праца ідзе спарней.

— Мне б хацелася, каб вы ў гэтых аб’яднаннях не стаялі ўбаку, а глядзелі, дзе можна падставіць плячо людзям у такі нялёгкі час, — сказала Святлана Герасімовіч.

Звярнула яна ўвагу і на развіццё і падтрымку аграгарадкоў, дзе сканцэнтравана асноўная інфраструктура. З гэтай нагоды Святлана Герасімовіч прывяла прыклад нашай суседкі — Расіі. У невялікіх населеных пунктах, якія маюць багатую самабытную гісторыю, здолелі прыцягнуць прыватныя інвестыцыі. Напрыклад, сімвалам невялікага гарадка Мышкаў, што на рацэ Волга, стала мышаня. І, вобразна кажучы, гэта надало прывабнасці паселішчу — за год тут пабывала 100 тысяч турыстаў. У нашых населеных пунктаў свая цікавая і адметная гісторыя, свае асаблівасці, якія варта выкарыстаць для прыцягнення турыстаў.

Раней пры сельскіх Саветах працавалі інфармацыйна-прапагандысцкія групы.

— Бясспрэчна, не трэба іх аднаўляць фармальна, штучна, не варта гнацца за колькасцю ўдзельнікаў. Магчыма, гэта будуць 3 чалавекі, але ж такія, якія валодаюць ведамі, аб’ектыўнымі звесткамі, людзі дзяржаўнага складу, якія могуць данесці да грамадзян аргументаваную інфармацыю, — падкрэсліла сенатар.

Так, дэпутаты шмат робяць на сваіх тэрыторыях, але часта пра гэта не ведаюць жыхары.

— Трэба смялей інфармаваць людзей пра зробленае, пра тое, што намячаеце зрабіць, на старонках рэгіянальных газет, агучваць па мясцовым радыё, — падсумавала Святлана Герасімовіч.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ 

Все интервью