Валерый Палішчук, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве:
— Сітуацыя з бежанцамі на мяжы Беларусі і Польшчы — гэта ўсяго толькі яшчэ адзін элемент уздзеяння на нашу краіну. Бо ад уведзеных санкцый пакутуюць не палітыкі, а просты народ. Санкцыі ніколі нікому не прынеслі нічога добрага і не могуць спрыяць вырашэнню праблем. Цяпер Еўрапейскі саюз ужо пагражае новымі пакетамі санкцый і будаўніцтвам пяціметровай сцяны, разважае аб поўным закрыцці межаў з Беларуссю. Зноў жа, у большай ступені, ад гэтага пацерпяць звычайныя людзі, гандаль, малы бізнес, — лічыць сенатар.
Ён задаецца пытаннем: «Дзе хвалёная еўрапейская талерантнасць?» І дадае, што па даручэнні Кіраўніка дзяржавы бежанцаў, якія апынуліся на тэрыторыі Беларусі, забяспечваюць самым неабходным.
— Мы робім усё, каб абараніць гэтых людзей. А што яны бачаць з боку Польшчы? — звяртае ўвагу Валерый Палішчук.
Ён перакананы, што сёння самае галоўнае — абараніць сваю краіну і свой народ, не дапусціць сутыкненняў.
Все интервью— Бо як ніхто іншы беларускі народ не забыўся жахаў вайны, і гэтая памяць працягвае жыць у нашых дзецях і ўнуках, — рэзюмуе суразмоўнік.