Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Совет РеспубликиНационального собрания Республики Беларусь

Беларусь заўсёды старанна ўзважвае палітычную і эканамічную мэтазгоднасць і дзейнічае выключна ў нацыянальных інтарэсах

Што прынесла «арабская вясна» Егіпту, ды і наогул усяму Блізкаму Усходу? Якія агульныя рысы «каляровых рэвалюцый» і падзей жніўня-2020 у Беларусі? Ці павінна наша краіна прыняць адэкватныя меры рэагавання ў адказ на санкцыі Еўрасаюза? На гэтыя пытанні мы папрасілі адказаць старшыню Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргея РАЧКОВА.

Егіпту пагражаў голад

— Сяргей Анатолевіч, вы, як ніхто іншы, можаце ацэньваць наступствы «каляровых рэвалюцый» — узначальваючы дыпмісію ў Егіпце, вы былі сведкам падзей «арабскай вясны» ў гэтай краіне. Скажыце, вынік быў варты таго?

— Калі адказаць коратка — не варты. Вынікам «каляровай рэвалюцыі» можа стаць толькі адно — знішчэнне краіны ці яе значны адкат у развіцці прыкладна на 10—15 гадоў. Іншага, як паказвае практыка, не бывае.

Дарэчы, гэта вельмі хутка зразумелі самі егіпцяне. Яны ледзь не страцілі сваю дзяржаву. Толькі дзякуючы ўзброеным сілам, якія падтрымала копцкая царква, егіпецкаму народу ўдалося спыніць падчас «каляровай рэвалюцыі» (якой, дарэчы, споўнілася 10 гадоў) разбурэнне дзяржавы, вярнуць яе на свецкі шлях развіцця пры глыбокім шанаванні ісламскай рэлігіі і павазе насельніцтва, якое шануе копцкія хрысціянскія рэлігійныя каштоўнасці.

Але цана захавання старажытнай егіпецкай дзяржавы была каласальная! У выніку «каляровай рэвалюцыі» загінула каля тысячы чалавек, паранена больш за пяць тысяч. Здарыўся сур'ёзны палітычны крызіс: краіна засталася без кіраўніцтва і парламента. Было прыпынена членства Егіпта ў Афрыканскім саюзе і Лізе арабскіх дзяржаў. У гэты перыяд некаторыя арабскія краіны паспрабавалі выкарыстаць сітуацыю, якая склалася ў Егіпце, і пазбавіць яго лідарства ў Лізе, у тым ліку перанесці штаб-кватэру гэтай уплывовай міжнароднай арганізацыі з Каіра ў сталіцу Катара, а таксама перадаць пасаду генеральнага сакратара Лігі, якую заўсёды займаў прадстаўнік Егіпта, Саудаўскай Аравіі.

Варта адзначыць, што пратэстоўцы патрабавалі барацьбы з беспрацоўем, павелічэння заработнай платы, вырашэння праблем недахопу жылля, вырашэння пытання з ростам цэн на прадукты харчавання, свабоды слова і павышэння ўзроўню жыцця. Пасля «каляровай рэвалюцыі» здарылася ўсё наадварот. Егіпет панёс значныя эканамічныя страты. Рост ВУП знізіўся з васьмі працэнтаў да менш чым аднаго працэнта, егіпецкі фунт дэвальваваўся ў чатыры разы, золатавалютныя рэзервы скараціліся на 40 працэнтаў, беспрацоўе дасягнула ўзроўню 30 працэнтаў (сярод моладзі — 50 працэнтаў). Рэзка ўпалі даходы ад турызму і Суэцкага канала — асноўных крыніц паступлення замежнай валюты, неабходнай для фінансавання імпарту і, у першую чаргу, закупкі пшаніцы. Краіне пагражаў голад.

Егіпет пачаў апускацца ў цемру тэрору і беззаконня. Па патрабаванні пратэстоўцаў было ліквідавана Міністэрства бяспекі. Падчас пратэстаў тысячы злачынцаў збеглі з месцаў зняволення. Вынікам гэтага стаў рэзкі рост узроўню злачыннасці, пачасціліся выпадкі згвалтаванняў і выкрадання дзяцей багатых бацькоў з мэтай выкупу. Рэвалюцыя паспрыяла ўзнікненню канфлікту на Сінайскім паўвостраве з ісламісцкімі баевікамі, які перарос у бесперапынныя ваенныя дзеянні.

Сітуацыю з бяспекай у краіне пасля «каляровай рэвалюцыі» магу праілюстраваць, абапіраючыся на свой уласны вопыт. На працягу некалькіх гадоў пасля рэвалюцыйных падзей я, як пасол Беларусі, наведваў рэгіёны Егіпта выключна пад аховай супрацоўнікаў службы бяспекі, узброеных аўтаматамі АК-47, і асабістых целаахоўнікаў. Так егіпецкі ўрад забяспечваў маю бяспеку.

«Арабская вясна» каштавала Блізкаму Усходу больш за 600 мільярдаў долараў

— У нядаўнім мінулым вы былі прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Лізе арабскіх дзяржаў. Калі ў цэлым даваць ацэнку падзеям, што адбываліся ў рэгіёне, іх асноўнай мэтай была відавочна не барацьба за дэмакратычныя каштоўнасці на Блізкім Усходзе...

— Барацьба за дэмакратычныя каштоўнасці з'яўляецца ключавым інструментам прасоўвання краінамі Захаду сваіх нацыянальных інтарэсаў, у аснове якіх ляжыць імкненне падпарадкаваць іншую краіну, прымусіць яе абслугоўваць заходнія дзяржавы, ісці ў фарватары іх знешняй палітыкі. Як правіла, пад прыкрыццём барацьбы за дэмакратычныя каштоўнасці ідзе выцягванне эканамічных рэсурсаў з краін Блізкага Усходу. Пры гэтым іх тэрыторыя выкарыстоўваецца для размяшчэння ваенных баз.

У гэтым кантэксце хачу згадаць «міратворчае» выступленне былога прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў Каірскім універсітэце ў чэрвені 2009 года, у якім ён заклікаў умацоўваць мір на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы. Той жа Барак Абама праз два гады падтрымаў «арабскую вясну», якая ўвяла краіны гэтага рэгіёна ў грамадзянскую вайну, тэрор, разгул злачыннасці, палітычную нестабільнасць і турбулентнасць. Па даных Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, «арабская вясна» каштавала Блізкаму Усходу больш за 600 мільярдаў долараў ЗША.

Асаблівасць «беларускай» версіі «каляровай рэвалюцыі» — работа па дэзынтэграцыі грамадства

— Ці можна правесці аналогію паміж падзеямі «арабскай вясны» і жніўнем 2020 года ў Беларусі? Метады і інструменты ўплыву на людзей былі даволі падобныя.

— Безумоўна, аналогія паміж гэтымі падзеямі ёсць: яны арганізоўваліся па лякалах «каляровых рэвалюцый». Калі «арабскую вясну» называлі твітэр-рэвалюцыяй, то тое, што адбываецца ў нашай краіне, можна вызначыць як спробу рэалізаваць телеграм-рэвалюцыю. Падчас пратэстаў ужываліся агульныя метады арганізацыі пратэсных акцый: дэманстрацыі, шэсці, флэшбомы, забастоўкі, лакальныя тэракты, шырока выкарыстоўваліся сацыяльныя сеткі для арганізацыі і каардынацыі ўсіх супрацьпраўных дзеянняў. Арганізатары ўздзейнічалі на падсвядомасць людзей і іх эмоцыі шляхам падману, фэйкаў, маніпулявання інфармацыяй.

Асаблівасцю падзей у Беларусі стала актыўнае знешняе ўмяшанне ва ўнутраныя справы, працяглая своечасовая падрыхтоўка пратэсных дзеянняў, іх буйное знешняе фінансаванне. Пасля правалу брутальнага бліцкрыгу арганізатары паспрабавалі ўжыць тактыку, па іх словах, мірных акцый, падчас якіх здзяйсняліся жорсткія напады ўдзельнікаў на праваахоўнікаў. Яшчэ адна асаблівасць «беларускай» версіі «каляровай рэвалюцыі» — работа па дэзынтэграцыі беларускага грамадства з выкарыстаннем пагроз, хейтрыда, дэананімізацыі сілавікоў і нязгодных.

— Як старшыні профільнай Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі, вам напэўна былі зразумелыя наступствы вулічных пратэстаў. Што неабходна зрабіць дзяржаве, каб мінімізаваць падобныя выклікі, якія ставяць пад пагрозу нацыянальную бяспеку краіны?

— Не толькі як старшыні профільнай Пастаяннай камісіі, але і як непасрэднаму сведку наступстваў «арабскай вясны», мне было відавочна, што калі б нашы праваахоўныя органы не спынілі вулічныя пратэсты 10—12 жніўня 2020 года, краіна магла б скаціцца да грамадзянскай вайны, страты суверэнітэту і сваёй тэрытарыяльнай цэласнасці.

Упэўнены, што ў адрозненне ад арабскіх краін, якія перажылі «каляровыя рэвалюцыі», устойлівасць нашай краіне забяспечыла дзяржаўная палітыка апошніх 25 гадоў, накіраваная на паступальнае эканамічнае і сацыяльнае развіццё, стварэнне годных умоў жыцця, у першую чаргу, у сферы занятасці, пенсійнага забеспячэння, даступнасці якаснай адукацыі і аховы здароўя. Не выпадкова па індэксе чалавечага развіцця, паводле даных ААН, Беларусь уваходзіць у склад 50 высокаразвітых краін свету.

Каб мінімізаваць выклікі, якія ставяць пад пагрозу нацыянальную бяспеку краіны, неабходна, на мой погляд, рэалізоўваць меры па трох прыярытэтных кірунках: мадэрнізаваць эканоміку і вырашаць задачы сацыяльнага развіцця; умацоўваць правапарадак і сістэму праваахоўных органаў; актуалізаваць ідэалагічную работу з насельніцтвам у мэтах фарміравання грамадзянскасці, патрыятызму і высокай палітычнай культуры. Асаблівую ўвагу трэба аддаваць інфармаванню людзей і стварэнню сучаснай сістэмы, якая забяспечвае інфармацыйную бяспеку.

Акрамя таго, падзеі 2020 года выявілі яшчэ адзін аспект, які патрабуе значнай увагі. Нашы адукацыйныя ўстановы павінны не толькі займацца перадачай маладому пакаленню сучасных ведаў, але і актыўна ўдзельнічаць у дзейнасці па фарміраванні грамадзян, адказных за лёс сваёй краіны, па выхаванні сапраўдных патрыётаў.

У нас ёсць уласныя прыярытэты і нацыянальныя інтарэсы

— Спробы ўмяшання іншых дзяржаў ва ўнутраныя справы нашай краіны былі, ёсць і будуць. Ці існуюць механізмы супрацьстаяння агрэсіўнаму ўплыву?

— На жаль, Беларусь не па ўласным жаданні была ўцягнутая ў сур'ёзныя геапалітычныя гульні. Спроба рэалізацыі ў нашай краіне сцэнарыя «каляровай рэвалюцыі» з'яўляецца доказам высокіх ставак у гэтым проціборстве. На дзяржаўную палітыку Беларусі хочуць паўплываць як з Захаду, так і з Усходу. У кожнага геапалітычнага гульца — свае мэты і інтарэсы ў дачыненні да Беларусі. Аднак у нас ёсць уласныя прыярытэты і нацыянальныя інтарэсы, якія адпавядаюць жыццёвым памкненням беларускага народа — мірна жыць на сваёй зямлі, будаваць суверэнную дзяржаву, мець добрыя адносіны з суседзямі, сябраваць з тымі, хто хоча сябраваць з намі.

Папярэдні год быў беспрэцэдэнтны па колькасці спробаў умяшання іншых краін у нашы ўнутраныя справы. Толькі па лініі заканадаўчых органаў замежных дзяржаў і Еўрапейскага парламента было прынята больш за дзесяць рэзалюцый і законапраектаў па Беларусі на аснове аднабаковай і палітызаванай інфармацыі пра сітуацыю ў нашай краіне. Савет Рэспублікі не пакінуў без жорсткага адказу ні адзін дакумент замежных парламентарыяў антыбеларускай накіраванасці. Мы лічым непрымальным умяшанне ва ўнутраныя справы нашай краіны ў парушэнне Статута ААН. На маю думку, агрэсіўнаму знешняму ўплыву можа супрацьстаяць толькі моцная дзяржава і адзінства беларускага народа. Не выпадкова 2021 год абвешчаны Годам народнага адзінства.

Зараз у Нацыянальным сходзе распрацоўваюцца новыя законапраекты, якія будуць спрыяць супрацьдзеянню спробам як унутраных, так знешніх дэструктыўных сіл разбурыць беларускую дзяржаву.

Наш адказ

— Наколькі ўвядзенне санкцый Захаду ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў можа паўплываць на нашу эканамічную бяспеку? І ці можа Беларусь у сваю чаргу ўводзіць контрсанкцыі ў адносінах да замежных брэндаў і заходніх кампаній?

— Вядома, увядзенне санкцый у дачыненні да асобных беларускіх прадпрыемстваў — непрыемнае развіццё сітуацыі. Гэта не спрыяе падтрыманню канструктыўных міждзяржаўных адносін, стварае перашкоды для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, у тым ліку гандлёвага. Што датычыцца згаданых абмежаванняў, наўрад ці гэта можа стварыць сур'ёзную пагрозу эканамічнай бяспецы нашай краіны. Яны, хутчэй, выкарыстоўваюцца як рычаг ціску на нас і сігнал для змены сваіх паводзін з намі. Але такія спосабы зносін з Беларуссю не прыносяць жаданых вынікаў.

У арсенале знешнепалітычных сродкаў Беларусі контрсанкцыі не значацца. У нас выкарыстоўваюцца меры ў адказ рэагавання на недружалюбныя дзеянні замежных дзяржаў, прадпрыемстваў або міжнародных структур. Практыка паказвае, што яны не меней дзейсныя, чым эканамічныя санкцыі. Іх эфектыўнасць пацвердзіў вопыт асобных краін і міжнародных структур. Таму лепш не пераадольваць чырвоную рысу і выбудоўваць адносіны з Беларуссю на аснове канструктыўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

З іншага боку, наша краіна мае магчымасць карэктаваць сваю знешнеэканамічную палітыку з улікам санкцыйных дзеянняў асобных дзяржаў, у тым ліку ўносіць змены ў пералік прыярытэтных знешнегандлёвых партнёраў. Так, цяпер аналізуюцца магчымасці перанакіравання беларускіх грузапатокаў, уключаючы нафтапрадукты і калійныя ўгнаенні, з партоў Літвы ў парты Расіі. Гэта звязана з грубым умяшаннем Літвы ва ўнутраныя справы Беларусі і можа стаць зваротнай рэакцыяй на недружалюбную палітыку балтыйскай краіны ў адносінах да нашай дзяржавы, якая нанясе сур'ёзную фінансава-эканамічную шкоду Літве.

Вызначаючы спосабы рэагавання на санкцыйную палітыку асобных краін, беларускі бок заўсёды старанна ўзважвае палітычную і эканамічную мэтазгоднасць і дзейнічае выключна ў сваіх нацыянальных інтарэсах.

Гутарыла Вольга АНУФРЫЕВА

Все интервью