Пасля Тамара Анатольеўна пабывала ў раённай гімназіі і спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Маларыцкага раёна, сустрэлася з адміністрацыямі гэтых устаноў. Яе найперш цікавілі пытанні, звязаныя з новай сістэмай аплаты працы бюджэтнікаў, прадугледжанай Указам Прэзідэнта ад 18 студзеня 2019 года № 27 “Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый”. Не абышла ўвагай Тамара Шатлікава і стан матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў, якія наведала. Пасля праведзеных аглядавых экскурсій па раённай гімназіі і СДЮШАР Тамара Анатольеўна пераканалася, што яна ва ўстановах, дзе пабывала, адпавядае сучасным патрабаванням.
Напрыканцы сустрэчы Тамара Шатлікава адказала на пытанні прысутных.
Мікалай Навумчык.
Фота аўтара.