Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Зяблікава Алена Алегаўна

Біяграфія

Нарадзілася 11 лістапада 1967 года ў горадзе Почап Бранскай вобласці (Расійская Федэрацыя).

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М.Горкага, Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі.

Працавала выхавальнікам установы адукацыі «Дзіцячы сад №8» (г. Барысаў), намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы №13 г. Барысава, кіраўніком комплексу педагагічнай рэабілітацыі пры дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №20 г. Барысава», дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Барысаўскага раёна», дырэктар установы адукацыі «Барысаўскі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй».

Выбіралася дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання. Дэпутат Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання.

Старшыня Барысаўскага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў.

Узнагароджана юбілейным медалём «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


Усе сенатары