Нарадзілася 3 чэрвеня 1965 года ў горадзе Нясвіжы Мінскай вобласці.
Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М.Горкага па спецыяльнасці «Матэматыка».
Працавала настаўнікам матэматыкі сярэдняй школы №2 горада Нясвіжа; вызваленым сакратаром камсамольскай арганізацыі Нясвіжскага педагагічнага вучылішча; арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы сярэдняй школы № 29 горада Хабараўска; выкладчыкам інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі Нясвіжскага педагагічнага вучылішча; намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа.
Выбіралася дэпутатам Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў 26-га і 27-га скліканняў.
Дэлегат пятага Усебеларускага народнага сходу.
Дырэктар установы адукацыі «Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа».
Член Каардынацыйнага савета па пытаннях бесперапыннай педагагічнай адукацыі, рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь», грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын».
Узнагароджана нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі». Прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь».