Нарадзіўся 3 жніўня 1956 года ў пасёлку Астрына Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа». Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Працаваў урачом-хірургам другой Плешчаніцкай раённай бальніцы Лагойскага раёна, асістэнтам, дацэнтам кафедры аперацыйнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі, прарэктарам па вучэбнай рабоце, першым прарэктарам, рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Быў намеснікам старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, старшынёй Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў.
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га, 28-га і 29-га скліканняў.
Дэлегат чацвёртага, пятага, шостага і сёмага Усебеларускага народнага сходу.
Рэктар установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».
Член рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь».
Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджаны медалямі Францыска Скарыны, «За працоўныя заслугі». Прысвоены ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», званне Ганаровага доктара ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт». Унесены ў Кнігу Славы Гродзенскай вобласці.