Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Жалязнова Ніна Вікенцьеўна

Біяграфія

Нарадзілася 18 студзеня 1961 года ў вёсцы Слаўкава Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыла Беларускую ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію, аграномія.

Працоўную дзейнасць пачала рабочай эксперыментальнай базы «Ганусава» Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Працавала аграномам-насенняводам па бульбе эксперыментальнай базы «Новыя Зялёнкі», інжынерам-гідратэхнікам, інжынерам па тэхніцы бяспекі і старшынёй прафсаюзнай арганізацыі калгаса імя Калініна Чэрвеньскага раёна, кіраўніком вучэбнай гаспадаркі і майстрам вытворчага навучання Смілавіцкага ПТВ № 208, галоўным аграномам СВК «Палессе», старшынёй сельскагаспадарчага кааператыва «Палессе-Агра» Любанскага раёна, дырэктарам аздараўленчага цэнтра «Сасновая» ПУП «Азярыцкі-Агра» Смалявіцкага раёна.

Дырэктар сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Азярыцкі-Агра» Смалявіцкага раёна.

Узнагароджана ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі».

Памочнікі
Усе сенатары