Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Зянкевіч Кацярына Анатольеўна

Біяграфія

Нарадзілася 4 лютага 1968 года ў горадзе Гомелі.

Скончыла Гомельскі машынабудаўнічы тэхнікум, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працавала лабарантам, мантажнікам радыёэлектроннай апаратуры, спецыялістам і кіраўніком структурных падраздзяленняў эканамічных службаў Гомельскага гарвыканкама і камітэта эканомікі Гомельскага аблвыканкама; намеснікам старшыні камітэта эканомікі Гомельскага аблвыканкама; дырэктарам Гомельскага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці Гомельскага аблвыканкама.

Дэпутат Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га і 29-га скліканняў.

Дэлегат шостага і сёмага Усебеларускага народнага сходу.

Старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў.

Член Беларускай партыі «Белая Русь», член вышэйшага палітычнага Савета і Прэзідыума палітычнай партыі «Белая Русь».

Узнагароджана ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы Святой Прападобнай Ефрасінні Полацкай, медалём Беларускай праваслаўнай царквы «1030-годдзе праваслаўя на беларускіх землях», епархіяльным медалём Тураўскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы «Свяціцелі Кірыл і Лаўрэнцій, епіскапы Тураўскія» ІІ ступені, медалём грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд міру» «Заслужаны міратворац», юбілейнымі медалямі «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гадоў», «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Занесена на Дошку Гонару Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

Памочнікі
Усе сенатары