Нарадзіўся 13 ліпеня 1987 года ў горадзе Навагрудку Гродзенскай вобласці.
Скончыў установу адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт» па спецыяльнасці «Аграномія», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці».
Працаваў аграномам сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Вострава» Смаргонскага раёна; намеснікам старшыні па раслінаводстве сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва імя Гашкевіча Астравецкага раёна; вядучым аграномам па насенняводстве, галоўным аграномам агранамічнай службы філіяла «Аграфірма «Стары Дварэц» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднаэнерга» Бераставіцкага раёна; дырэктарам філіяла «Агракомплекс «Шылавічы» адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат «Скідзельскі» Ваўкавыскага раёна; першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта, старшынёй Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта.
Дэлегат шостага и сёмага Усебеларускага народнага сходу.
Старшыня Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта.
З'яўляецца членам Воранаўскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь».
Узнагароджаны ганаровымі граматамі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта.