Нарадзіўся 30 верасня 1958 года ў вёсцы Гацук Слуцкага раёна Мінскай вобласці.
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.
Працаваў трактарыстам, начальнікам вытворчага ўчастка, брыгадзірам брыгады, спецыялістам па кормавытворчасці, галоўным аграномам саўгаса «50 гадоў БССР» Слуцкага раёна; галоўным аграномам саўгаса «Слуцк» Слуцкага раёна; старшынёй калгаса «Беларусь» Слуцкага раёна; дырэктарам Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў. Быў старшынёй Маладзечанскага райвыканкама; намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама, намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама — старшынёй камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні; генеральным дырэктарам ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці; Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання; старшынёй Магілёўскага аблвыканкама; намеснікам Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, Намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Дэлегат сёмага Усебеларускага народнага сходу.
Узнагароджаны ордэнамі Пашаны і Айчыны ІІІ ступені, медалём «За працоўныя заслугі».