Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Храленка Уладзімір Фёдаравіч

Біяграфія

Нарадзіўся 22 верасня 1963 года ў пасёлку Займішча Клінцоўскага раёна Бранскай вобласці (Расійская Федэрацыя).

Скончыў Беларускую ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію.

Працоўную дзейнасць пачаў начальнікам участка калгаса імя Леніна Веткаўскага раёна. Працаваў галоўным аграномам саўгаса «Дружба» Веткаўскага раёна, калгаса імя Калініна Пінскага раёна, калгаса «Аснежыцкі» Пінскага раёна, аграномам па кормавытворчасці і меліярацыі калгаса «Перамога» Пінскага раёна, старшынёй філіяла ў аг. Парахонск КУСП «Агракамбіната «Палессе». Быў назначаны выконваючым абавязкі старшыні і выбраны старшынёй Сошненскага сельскага выканаўчага камітэта Пінскага раёна. 

Дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання. 

Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Парахонскае» Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Мае Падзяку Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Удастоены звання «Ганаровы грамадзянін Пінскага раёна».

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага аблвыканкама, Пінскага райвыканкама, Пінскага раённага Савета дэпутатаў, нагрудным знакам узнагароды «За заслугі ў сельскай гаспадарцы», дыпломам пераможца конкурсу «Аграрый года».

 

Усе сенатары