Нарадзіўся 23 мая 1987 года ў горадзе Ташкенце, Рэспубліка Узбекістан.
Скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Праходзіў тэрміновую службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Працаваў сакратаром пярвічнай арганізацыі з правамі раённага камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова», першым сакратаром Ленінскага раённага камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» г. Магілёва, першым сакратаром Магілёўскага абласнога камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», сакратаром Цэнтральнага камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», першым сакратаром Мінскага абласнога камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», першым сакратаром Цэнтральнага камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Намеснік дырэктара — кіраўнік Прэс-цэнтра РУП «ДОМ ПРЭСЫ».
Адзначаны падзякамі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь.