Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Удавенка Таццяна Дзмітрыеўна

Біяграфія

Нарадзілася 24 верасня 1954 года ў станіцы Арджанікідзаўская Сунжанскага раёна Чачэна-Інгушскай АССР (Расійская Федэрацыя).

Закончыла Днепрапятроўскі дзяржаўны ўніверсітэт, інжынер-хімік.

Працавала малодшай медсястрой, рэгістратарам Днепрапятроўскага гарадскога анкалагічнага дыспансера, інжынерам аддзела галоўнага тэхнолага, інжынерам-тэхнолагам Александрыйскага электрамеханічнага завода імя XXV з’езда КПСС Кіраваградскай вобласці УССР, лабарантам цэнтральнай вымяральнай лабараторыі, інжынерам лабараторыі, выконваючым абавязкі старшага інжынера — загадчыкам лабараторыі, старшым інжынерам — загадчыкам лабараторыі, загадчыкам лабараторыі цэнтральнай базы вытворчага абслугоўвання вытворчага аб’яднання «Комінафта» г. Усінска (Комі АССР), дыспетчарам-таваразнаўцам вытворча-камерцыйнага прадпрыемства «ТэхнаМіг» г. Лунінца Брэсцкай вобласці.

Выбіралася дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання.

Дэлегат трэцяга і чацвёртага Усебеларускага народнага сходу.

Дырэктар вытворчага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Вікторыя».

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, медалём Беларускай праваслаўнай царквы святой прападобнай Ефрасінні Полацкай, ганаровымі граматамі Лунінецкага райвыканкама, Лунінецкага раённага Савета дэпутатаў, Брэсцкага аблвыканкама, нагрудным знакам «Лепшы прадпрымальнік года» (2006, 2010), дыпломамі Брэсцкага аблвыканкама «Чалавек года» (2005, 2008) з занясеннем на абласную Дошку пашаны.

Усе сенатары