Нарадзілася 18 жніўня 1969 года ў пасёлку гарадскога тыпу Арэхаўск Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.
Скончыла ўстанову адукацыі «Гомельскі кааператыўны інстытут» Белкаапсаюза па спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць».
Працавала таваразнаўцам Даманавіцкага кааператыўнага таварыства і Доўгаўскага сельпо Салігорскага раённага спажывецкага таварыства; намеснікам старшыні па гандлі Доўгаўскага спажывецкага таварыства Салігорскага раёна Мінскай вобласці; галоўным таваразнаўцам Старобінскага аптова-рознічнага гандлёвага прадпрыемства Салігорскага раёна; дырэктарам Старобінскага каапгандлю; дырэктарам «Прамгандлю» Салігорскага раённага спажывецкага таварыства; таваразнаўцам фірменнага гандлю, начальнікам гандлёвага аддзела рэспубліканскага ўнітарнага сельскагаспадарчага вытворчага прадпрыемства «Птушкафабрыка Салігорская» Мінскай вобласці; намеснікам дырэктара па маркетынгу і збыце, намеснікам дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Птушкафабрыка Салігорская» Мінскай вобласці.
Выбіралася дэпутатам Салігорскага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў.
Дэлегат шостага і сёмага Усебеларускага народнага сходу.
Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Салігорская птушкафабрыка».
Член рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі асобных дзяржаў Афрыкі.
Узнагароджана ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, мае падзякі Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Пераможца конкурсу «Жанчына года — 2021» у намінацыі «Паспяховы кіраўнік».