Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Сыранкоў Сяргей Аляксандравіч

Біяграфія

Нарадзіўся 14 жніўня 1983 года ў г.п. Краснаполле Магілёўскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая - скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова па спецыяльнасці «Англійская мова. Нямецкая мова»; прайшоў перападрыхтоўку на базе Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія», праходзіў стажыроўку ў КНР, скончыў Цэнтр палітычнай вучобы пры ЦК КПРФ.

Прайшоў працоўны шлях ад настаўніка нямецкай мовы ў сельскай школе да першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Краснапольскага раённага Савета дэпутатаў 26-га і 28-га скліканняў, Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання.

Жанаты, мае сына і дзвюх дачок.

Дэлегат Усебеларускага народнага сходу.

Член Камуністычнай партыі Беларусі, першы сакратар Цэнтральнага Камітэта КПБ. Галоўны рэдактар ​​газеты «Коммунист Беларуси. Мы и время».

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

Усе сенатары