Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Суконка Алег Рыгоравіч

Біяграфія

Нарадзіўся 16 ліпеня 1951 года ў вёсцы Хвошна Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь.

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў урачом-інтэрнам па хірургіі Аршанскай гарадской бальніцы імя Сямашкі Віцебскай вобласці, урачом-выкладчыкам хірургічных хвароб Аршанскага медыцынскага вучылішча, урачом-уролагам медсанчасці Аршанскага льнокамбіната, урачом-анколагам, малодшым навуковым супрацоўнікам аддзялення хірургічных і камбінаваных метадаў лячэння, малодшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі гіпертэрміі і комплекснай тэрапіі, навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам аддзялення абдамінальнай хірургіі і ўралогіі, старшым навуковым супрацоўнікам аддзялення радыемадыфікацыі Навукова-даследчага інстытута анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, загадчыкам анкалагічнага (уралагічнага) аддзялення дзяржаўнай установы «Навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава», загадчыкам аддзела анкауралагічнай паталогіі дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава».

Дырэктар дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава».

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

Памочнікі
Усе сенатары