Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Старавойтава Ірына Анатольеўна

Біяграфія

Нарадзілася 19 ліпеня 1974 года ў горадзе Слаўгарадзе Магілёўскай вобласці.

Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.А.Куляшова, аспірантуру дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі».

Кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Аўтар звыш 50 публікацый навуковага і метадычнага характару.

Працавала настаўнікам біялогіі сярэдняй школы № 31 г. Магілёва, выкладчыкам прыродазнаўчага цыкла Магілёўскага педагагічнага каледжа, загадчыкам кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі г. Магілёва, старшым выкладчыкам кафедры педагогікі і пачатковага навучання Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова, загадчыкам кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі  інстытута развіцця адукацыі г. Магілёва, рэктарам установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, першым намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Еўразійскай эканамічнай камісіі, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, медалём «МПА СНД. 25 гадоў», медалём Беларускай Праваслаўнай Царквы Святой Прападобнай Ефрасінні Полацкай.


Усе сенатары