Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Сняжыцкі Віктар Аляксандравіч

Біяграфія

Нарадзіўся 22 кастрычніка 1959 года ў вёсцы Гарнастаевічы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Доктар медыцынскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Аўтар больш як 600 навуковых публікацый, мае 32 патэнты на вынаходствы.

Працаваў рабочым саўгаса «Гарнастаевічы» Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці, клінічным ардынатарам, аспірантам, асістэнтам кафедры шпітальнай тэрапіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, загадчыкам кардыялагічнага аддзялення, галоўным урачом Гродзенскага абласнога кардыялагічнага дыспансера, прарэктарам па навуковай рабоце, першым прарэктарам установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Член калегіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Член Прэзідыума Савета рэктараў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь.

Рэктар установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, медалямі «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, свяціцеля Кірылы Тураўскага, знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь». Удастоены ганаровай узнагароды «Гуманнае сэрца» Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.


Усе сенатары