Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Сівец Сяргей Міхайлавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 11 верасня 1973 года ў горадзе Мінску.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства», аспірантуру і дактарантуру юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.

Працаваў выкладчыкам, старшым выкладчыкам кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта БДУ; выконваючым абавязкі дэкана, намеснікам дэкана факультэта кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ; намеснікам дырэктара па вучэбнай і інавацыйнай рабоце, намеснікам дырэктара па вучэбнай і навуковай рабоце Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ; намеснікам дырэктара — кіраўніком Інстытута прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь; старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.

Член Савета па пытаннях прававой і судовай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Камісіі па пытаннях памілавання і вызвалення ад крымінальнай адказнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, міжведамаснага савета па праблемах дысертацыйных даследаванняў у галіне права, навукова-тэхнічнага савета Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі, вучонага савета ўстановы адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь».

Мае Падзяку Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейным медалём «МПА СНД. 30 гадоў», ганаровымі граматамі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Міністэрства адукацыі, Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ. Лаўрэат вышэйшай юрыдычнай прэміі «Феміда».

Член Прэзідыума Вышэйшага палітычнага савета Беларускай партыі «Белая Русь».

Усе сенатары