Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Сірэнка Віктар Іванавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 4 сакавіка 1962 года ў горадзе Барысаве Мінскай вобласці.

Скончыў Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў слесарам механазборачных работ другога разраду механазборачнага цэха № 3 Барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік» імя XXV з’езда КПСС, урачом-інтэрнам па хірургіі, урачом-уролагам паліклінікі, урачом-уролагам уралагічнага аддзялення стацыянара, выконваючым абавязкі загадчыка ўралагічнага аддзялення, загадчыкам уралагічнага аддзялення Барысаўскай гарадской бальніцы, галоўным урачом установы аховы здароўя «Мінская ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга абласная клінічная бальніца», галоўным урачом установы аховы здароўя «Гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі» г. Мінска, галоўным урачом установы аховы здароўя «Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі» г. Мінска, старшынёй камітэта па ахове здароўя Мінскага гарвыканкама, начальнікам упраўлення аховы здароўя Мінскага аблвыканкама.

Намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

Памочнікі
Усе сенатары