Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Сідараў Андрэй Аляксандравіч

Біяграфія

Нарадзіўся 10 мая 1969 года ў горадзе Віцебску.

Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут.

Служыў у радах Савецкай арміі. Працаваў ва ўпраўленні механізацыі і спецработ № 140 будаўнічага трэста № 9 г. Віцебска; галоўным інжынерам Віцебскай механізаванай дыстанцыі пагрузачна-разгрузачных работ транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі»; дырэктарам прыватнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Вітбудтэхмаш»; генеральным дырэктарам прыватнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Машынабудаўнічая кампанія «Віцебскія пад'ёмнікі».

Дэлегат сёмага Усебеларускага народнага сходу.

Генеральны дырэктар прыватнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Вітбудтэхмаш».

Узнагароджаны нагрудным значком «Выдатны работнік Беларускай чыгункі». Прысвоены ганаровыя званні «Чалавек года Віцебшчыны — 2009» у намінацыі «Малы і сярэдні бізнес», «Чалавек года Віцебшчыны — 2019» у намінацыі «Прамысловасць, гандаль і паслугі, фінансавая дзейнасць, малы і сярэдні бізнес», «Віцябчанін года — 2017» у намінацыі «Мецэнат года», «Лепшы кіраўнік года Віцебскай вобласці» па выніках работы за 2021 год.

Памочнікі
Усе сенатары