Нарадзілася 3 чэрвеня 1976 года ў горадзе Пінску Брэсцкай вобласці. Закончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт, педагогіка і псіхалогія; установу адукацыі «Пінскі дзяржаўны вышэйшы банкаўскі каледж Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь», фінансы і крэдыт.
Працавала выхавальнікам дзіцячага сада № 11 аддзела адукацыі Пінскага гарвыканкама, табельшчыкам, эканамістам па планаванні, начальнікам бюро планавання камвольнай фабрыкі адкрытага акцыянернага таварыства «Палессе», г. Пінск, начальнікам планава-эканамічнага аддзела прадзільнай фабрыкі адкрытага акцыянернага таварыства «Пінскае прамыслова-гандлёвае аб’яднанне «Палессе» Брэсцкай вобласці.
Намеснік генеральнага дырэктара па ідэалогіі і сацыяльных пытаннях адкрытага акцыянернага таварыства «Пінскае прамыслова-гандлёвае аб’яднанне «Палессе» Брэсцкай вобласці.
Член Пастаяннай камісіі Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы па сацыяльна-эканамічных і прававых пытаннях.
Узнагароджана юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.