Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Шэршань Пётр Пятровіч

Біяграфія

Нарадзіўся 15 ліпеня 1949 года ў вёсцы Навасады Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыў Беларускую ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію, вучоны-аграном; Мінскую вышэйшую партыйную школу, палітолаг.

Заслужаны энергетык Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў слесарам Жалудоцкага рамзавода «Сельгастэхніка». Быў галоўным аграномам калгаса «Салют», старшынёй калгаса «Пражэктар» Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Служыў у радках Узброеных Сіл. Працаваў старшынёй калгаса «Пражэктар», начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі, намеснікам старшыні Лепельскага райвыканкама, старшынёй Гарадоцкага райвыканкама, першым сакратаром Браслаўскага райкама КПБ, загадчыкам аддзела паліва, начальнікам вытворчага ўпраўлення па паліве Віцебскага аблвыканкама, генеральным дырэктарам Віцебскага абласнога прадпрыемства па паліве «Віцебскпаліва», генеральным дырэктарам Віцебскага абласнога прадпрыемства газавай гаспадаркі «Віцебскаблгаз».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга — пятага скліканняў.

Быў дэпутатам раённых Саветаў дэпутатаў, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.

Генеральны дырэктар вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз».

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», пяццю юбілейнымі медалямі, медалём «За супрацоўніцтва» (Саюзная дзяржава), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Удастоены званняў «Ганаровы грамадзянін Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці», «Ганаровы грамадзянін Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці», «Чалавек года Віцебшчыны — 2010».

Памочнікі
Усе сенатары