Нарадзілася 10 мая 1961 года ў вёсцы Гершоны Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум імя А.С.Пушкіна, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы.
Працавала бібліятэкарам у Брэсцкай гарадской бібліятэцы імя А.С.Пушкіна, стажорам адваката Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў, адвакатам юрыдычнай кансультацыі Маскоўскага раёна горада Брэста, намеснікам старшыні Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў.
Старшыня Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў.
Узнагароджана памятным знакам «Ех lege» ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў», ганаровымі граматамі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў», Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, Беларускай натарыяльнай палаты, галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, юбілейным медалём «Беларускі фонд міру – 60 гадоў», нагрудным знакам Міністэрства юстыцыі «Заслужаны работнік юстыцыі Беларусі», памятным нагрудным знакам «За мужнасць і любоў да Айчыны 1941 — 1945 гг.» Міжнароднага грамадскага фонду імя Г.К.Жукава, нагрудным знакам узнагароды Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў «Ганаровы адвакат» 1 ступені.
Па выніках работы 2016 года была занесена на Дошку гонару Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Удастоена вышэйшай юрыдычнай прэміі «Феміда» ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» (2017).