Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Шарснёў Мікалай Мікалаевіч

Біяграфія

Нарадзіўся 9 снежня 1960 года ў вёсцы Прыгузкі Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Закончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці «Заатэхнія».

Працаваў галоўным заатэхнікам, намеснікам старшыні па кормавытворчасці калгаса імя В.У.Куйбышава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Служыў у радах Савецкай Арміі. Быў старшынёй калгаса «Сцяг Перамогі» Аршанскага раёна. Пазней займаў пасады дырэктара вытворча-гаспадарчай фірмы «Ніва» — таварыства з абмежаванай адказнасцю Аршанскага раёна, першага намесніка старшыні — начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мінскага райвыканкама, генеральнага дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю «Карпарацыя Адраджэнне» Ліпецкай вобласці Расійскай Федэрацыі, дырэктара прыватнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Вальдзюніён» Мінскага раёна, генеральнага дырэктара рэспубліканскага аб’яднання «Белптушкапрам», генеральнага дырэктара Мінскага абласнога дзяржаўнага аб’яднання «Мінаблптушкапрам», генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «1-я Мінская птушкафабрыка». Быў назначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці.

Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Усе сенатары