Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Шарэйка Ганна Васільеўна

Біяграфія

Нарадзілася 15 студзеня 1960 года ў вёсцы Антаполле Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Закончыла Віцебскі ветэрынарны інстытут, ветэрынарны ўрач; Усерасійскі навукова-даследчы і тэхналагічны інстытут птушкагадоўлі, навуковая заатэхнія. Кандыдат сельскагаспадарчых навук.

Працоўную дзейнасць пачала рабочай саўгаса «Слідчаны» Чашніцкага раёна. Была рабочай Віцебскай перасоўнай механізаванай калоны рэспубліканскага аб’яднання «Белсельгастэхніка». Працавала аператарам, начальнікам цэха інкубацыі, галоўным тэхнолагам — намеснікам дырэктара па вытворчасці, дырэктарам Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Віцебская бройлерная птушкафабрыка».

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.

Генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Віцебская бройлерная птушкафабрыка».

Узнагароджана ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Пераможца рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года-2008» у намінацыі «За высокі прафесіяналізм».

Усе сенатары