Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Шапіра Сямён Барысавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 17 чэрвеня 1961 года ў вёсцы Рэчань Любанскага раёна Мінскай вобласці. Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У.Куйбышава, эканаміст. Доктар эканамічных навук, прафесар. Генерал-маёр запасу.

Працаваў галоўным эканамістам, намеснікам дырэктара па вытворчасці саўгаса «Камсамолец» Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Пасля заканчэння аспірантуры Беларускага навукова-даследчага інстытута эканамічных праблем аграпрамысловага комплексу быў старшынёй калгаса «Маяк», старшынёй сельскагаспадарчага калектыўнага прадпрыемства «Маяк» Дзяржынскага раёна. Закончыў дактарантуру Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і інфарматыкі аграпрамысловага комплексу. З’яўляўся начальнікам галоўнага ўпраўлення эканомікі, дырэктарам дэпартамента эканомікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Дзяржынская бройлерная птушкафабрыка», дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат «Дзяржынскі» Мінскай вобласці. Займаў пасаду Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, старшыні Гродзенскага аблвыканкама.

Быў назначаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.

Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Усе сенатары