Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Сарока Эльвіра Аляксееўна

Біяграфія

Нарадзілася 9 жніўня 1968 года ў горадзе Рыга (Латвійская ССР).

Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт.

Працавала памочнікам выхавальніка дзіцячага сада №1 у г. Олайне Рыжскага раёна Латвійскай ССР, старшай піянерважатай у школах Рыжскага раёна Латвійскай ССР і ў сярэдняй школе №7 г. Навагрудка Гродзенскай вобласці. Была сацыяльным педагогам-псіхолагам Цэнтра пазашкольнай работы г. Навагрудка, педагогам сацыяльным, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ўстановы адукацыі «Навагрудскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №193 сельскагаспадарчай вытворчасці», намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ўстановы адукацыі «Навагрудскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй», дырэктарам установы адукацыі «Навагрудскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй».

Дэпутат Гродзенскага абласнога і Навагрудскага раённага Саветаў дэпутатаў 28-га склікання.

Дырэктар установы адукацыі «Навагрудскі дзяржаўны каледж».

Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў.


Усе сенатары