Нарадзіўся 23 лістапада 1954 года ў вёсцы Вароніна Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыў Беларускую ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію, Мінскую вышэйшую партыйную школу.
Працоўную дзейнасць пачаў галоўным аграномам калгаса імя Леніна Жыткавіцкага раёна. Працаваў намеснікам старшыні, старшынёй калгаса імя Леніна Жыткавіцкага раёна, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі Кармянскага райвыканкама. Быў другім сакратаром Кармянскага райкама КПБ, інструктарам аддзела арганізацыйна-партыйнай работы ЦК КПБ, першым сакратаром Стаўбцоўскага райкама КПБ. Займаў пасады старшыні Камітэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванні пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, саветніка аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў горадзе Санкт-Пецярбургу, Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектара па Магілёўскай вобласці, старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Дэлегат сёмага Усебеларускага народнага сходу.
Член Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Член рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дасягненні Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця.
Член экспертнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання.
Член экспертна-кансультатыўнага савета пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання.
Член Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве.
Член Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па міжнародных справах, міграцыйнай палітыцы і сувязях з суайчыннікамі.
Член Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па аграрнай палітыцы, прыродных рэсурсах і экалогіі.
Кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Азербайджанскай Рэспублікі. Намеснік кіраўнікоў рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі Грузіі, Ісламскай Рэспублікі Пакістан.
Узнагароджаны ордэнам Пашаны, ордэнам «Садружнасць» (МПА СНД), медалём «За ўмацаванне парламенцкага супрацоўніцтва» (МПА СНД), юбілейнымі медалямі «90 гадоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» і «МПА СНД. 30 гадоў», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета МПА СНД, мае Падзяку Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.