Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Русецкі Анатолій Максімавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 14 лютага 1951 года ў горадзе Барысаве. Закончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага сцяга політэхнічны інстытут з адзнакай, прыборы дакладнай механікі. Доктар тэхнічных навук, прафесар, вучоны ў галіне электроннай тэхнікі. Аўтар больш як 80 навуковых прац, мае 15 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі.

Працоўную дзейнасць пачаў канструктарам Спецыяльнага канструктарскага тэхналагічнага бюро з вопытнай вытворчасцю Інстытута фізікі Акадэміі навук БССР. Працаваў у навукова-вытворчым аб’яднанні «Планар» Міністэрства электроннай прамысловасці СССР, дзе прайшоў шлях ад вядучага інжынера да кіраўніка аб’яднання. Займаў пасады намесніка і першага намесніка Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Старшыні Камітэта па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь, дырэктара Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

25 верасня 2012 года выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад горада Мінска, 19 кастрычніка — намеснікам Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Член Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Намеснік Старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, член Савета Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ордэнам «Садружнасць», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, юбілейнымі медалямі і ганаровымі знакамі.

Усе сенатары