Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Русаковіч Андрэй Уладзіміравіч

Біяграфія

Нарадзіўся 12 студзеня 1965 года ў вёсцы Каўшары Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І.Леніна.

Доктар гістарычных навук, прафесар.

Аўтар больш як 200 друкаваных работ у айчынных і замежных выданнях.

Служыў у радах Савецкай Арміі. Працоўную дзейнасць пачаў намеснікам сакратара камітэта камсамола Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І.Леніна. Працаваў метадыстам, настаўнікам гісторыі ліцэя пры Беларускім дзяржаўным універсітэце, начальнікам упраўлення, дацэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, начальнікам аддзела Беларускага дзяржаўнага  ўніверсітэта фізічнай культуры, загадчыкам кафедры міжнароднага права і агульнаюрыдычных дысцыплін Міжнароднага ўніверсітэта працоўных і сацыяльных адносін, загадчыкам кафедры дыпламатычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага  ўніверсітэта. 

Прафесар кафедры еўразійскіх даследаванняў факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Узнагароджаны ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.


Усе сенатары