Биография: Нарадзіўся 26 ліпеня 1970 года ў горадзе Слуцку Мінскай вобласці.
Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Доктар медыцынскіх навук, прафесар, правадзейны член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь.
Аўтар больш як 29 патэнтаў на вынаходствы, мае больш за 650 друкаваных прац у айчынных і замежных друкаваных выданнях. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі 2016 года.
Працаваў фельчарам здраўпункта гарадской паліклінікі № 21 г. Мінска; клінічным ардынатарам па спецыяльнасці «Хірургія» 2-й кафедры хірургічных хвароб Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута; урачом-хірургам 1-га хірургічнага аддзялення 9-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска; старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лабараторыі гема- і лімфасорбцыі Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта; асістэнтам 2-й кафедры хірургічных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта; кіраўніком рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансплантацыі органаў і тканак; намеснікам галоўнага ўрача па хірургічнай рабоце ўстановы аховы здароўя «9-я гарадская клінічная бальніца» г. Мінска.
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага і сёмага скліканняў.
Дэлегат шостага і сёмага Усебеларускага народнага сходу.
Дырэктар дзяржаўнай установы «Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі».
Узнагароджаны ордэнамі Пашаны, Айчыны III ступені, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, юбілейным медалём «МПА СНД. 30 гадоў». Удастоены ганаровага звання «Мінчанін года».