Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Румо Алег Алегавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 26 ліпеня 1970 года ў горадзе Слуцку Мінскай вобласці.

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь. Аўтар некалькіх вынаходніцтваў, мае больш за 200 друкаваных работ у айчынных і замежных друкаваных выданнях.

Працоўную дзейнасць пачаў фельчарам здраўпункта гарадской паліклінікі № 21 г. Мінска. Быў клінічным ардынатарам па спецыяльнасці «Хірургія» 2-й кафедры хірургічных хвароб Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, урачом-хірургам 1-га хірургічнага аддзялення 9-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска, старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лабараторыі гема- і лімфасорбцыі Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, асістэнтам 2-й кафедры хірургічных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Кіраўнік рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансплантацыі органаў і тканак, намеснік галоўнага ўрача па хірургічнай рабоце ўстановы аховы здароўя «9-я гарадская клінічная бальніца», г. Мінск.

Узнагароджаны ордэнам Пашаны.

Удастоены ганаровага звання «Мінчанін года».

Усе сенатары