Нарадзіўся 14 красавіка 1957 года ў вёсцы Аляксееўка Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Закончыў Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт, інжынер-электрык; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання. Генерал-маёр запасу.
Працоўную дзейнасць пачаў тэхнікам канструктарскага бюро дакладнага электроннага машынабудавання. Служыў у радах Узброеных Сіл. З’яўляўся слухачом падрыхтоўчага аддзялення Мінскага радыётэхнічнага інстытута. Працаваў інжынерам-канструктарам, інжынерам-электронікам спецыяльнага канструктарскага бюро тэхналагічнага абсталявання ў горадзе Магілёве. Быў вучнем муляра-мантажніка, бетоншчыкам будаўнічага ўпраўлення № 44 будаўнічага трэста № 12 горада Магілёва ў складзе зводнага атрада маладзёжнага жыллёвага кааператыва «Маладосць». Працаваў інжынерам-электронікам спецыяльнага канструктарскага бюро тэхналагічнага абсталявання вытворчага аб’яднання «Тэхнапрыбор», вядучым інжынерам па знешнегандлёвых адносінах, намеснікам дырэктара па быце, рэжыме і сацыяльных пытаннях Магілёўскага ліфтабудаўнічага завода, дырэктарам камерцыйным, генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання», старшынёй Магілёўскага аблвыканкама.
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.
Генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўхімвалакно».
Удастоены звання «Чалавек года-2006» у намінацыі «Вытворчая дзейнасць».
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровай граматай Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь.