Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Рэвяка Васілій Афанасьевіч

Біяграфія

Нарадзіўся 15 ліпеня 1948 года ў вёсцы Рабец Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Закончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, вучоны-заатэхнік; Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС, палітолаг, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін. Кандыдат сельскагаспадарчых навук. Герой Беларусі. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам-селекцыянерам калгаса «Заазер’е» Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў загадчыкам цэха жывёлагадоўлі, намеснікам старшыні калгаса «Прагрэс» Гродзенскага раёна, інструктарам арганізацыйнага аддзела Гродзенскага абкама КПБ, першым сакратаром Мастоўскага райкама КПБ, намеснікам старшыні калгаса «Прагрэс» Гродзенскага раёна.

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.

Выбіраўся дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 21-га і 26-га скліканняў.

Старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Прагрэс-Верцялішкі» Гродзенскага раёна.

Мае Падзяку Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Усе сенатары