Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Рахманаў Сяргей Кімавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 6 лютага 1952 года ў горадзе Краснадары (Расійская Федэрацыя).

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, хімік.

Доктар хімічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі. Мае больш за 30 вынаходніцтваў і 200 навуковых работ. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў малодшым навуковым супрацоўнікам кафедры неарганічнай хіміі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Быў малодшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі хіміі фотапрацэсаў НДІ фізіка-хімічных праблем, старшым навуковым супрацоўнікам кафедры неарганічнай хіміі хімічнага факультэта, загадчыкам лабараторыі хіміі фотапрацэсаў, намеснікам дырэктара, дырэктарам НДІ фізіка-хімічных праблем, прарэктарам па навуковай рабоце, першым прарэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І.Леніна, намеснікам акадэміка-сакратара аддзялення хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі, генеральным дырэктарам рэспубліканскага навукова-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут нафты і хіміі» Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі, намеснікам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі. Займаў пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Японіі.

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Усе сенатары