Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Радаман Мікалай Вячаслававіч

Біяграфія

Нарадзіўся 9 чэрвеня 1955 года ў вёсцы Грускова Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Закончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, механізацыя сельскай гаспадаркі. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Працаваў інжынерам-механікам калгаса імя Калініна, галоўным энергетыкам сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Агракамбінат Сноў» Нясвіжскага раёна.

Выбіраўся дэпутатам Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў і Сноўскага сельскага Савета дэпутатаў 26-га склікання.

Старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Агракамбінат Сноў».

Дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання.

Член наглядальнага савета адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк».

Удастоены звання «Чалавек года Міншчыны-2011».

Мае Падзяку Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровай граматай Мінскага аблвыканкама, ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені, медалём Беларускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага.

Усе сенатары