Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Рачкоў Сяргей Анатольевіч

Біяграфія

Нарадзіўся 4 лістапада 1960 года ў горадзе Мінску.

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, аспірантуру Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў.

Кандыдат педагагічных навук, дацэнт. 

Аўтар больш як 30 навуковых публікацый па праблематыцы палітычнай культуры і палітычнай сацыялізацыі асобы.

Працаваў выкладчыкам Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў, начальнікам упраўлення па рабоце з персаналам акцыянернага камерцыйнага банка «Белзнешэканамбанк», начальнікам упраўлення кадравай палітыкі — саветнікам Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 1999 года па кастрычнік  2019 года — на дыпламатычнай службе ў сістэме Міністэрства замежных спраў  Рэспублікі Беларусь: начальнік аддзела ЗША і Канады, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у ЗША, намеснік Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Лізе арабскіх дзяржаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Султанаце Аман, Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспубліцы і Рэспубліцы Судан па  сумяшчальніцтве.

Выбіраўся намеснікам старшынь Камісіі ААН па раззбраенні, Трэцяга камітэта Генеральнай Асамблеі ААН, Камітэта высокага ўзроўню Генеральнай Асамблеі ААН па супрацоўніцтве Поўдзень — Поўдзень. 

Удзельнічаў у місіях БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарамі ў ЗША і Албаніі.

5 снежня 2019 года назначаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, выбраны старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы. 

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу  Рэспублікі Беларусь, медалямі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў «За ўмацаванне парламенцкага супрацоўніцтва», Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы «За ўмацаванне парламенцкага супрацоўніцтва ў АДКБ», «100 год дыпламатычнай службе Беларусi», юбілейным медалём «МПА СНД. 30 гадоў».


Усе сенатары