Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Полушкіна Таццяна Генадзьеўна

Біяграфія

Нарадзілася 14 лютага 1957 года ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці. 

Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С.М.Кірава. 

Працоўную дзейнасць пачала настаўнікам сярэдняй школы №7 г. Полацка. Працавала выкладчыкам, намеснікам дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Полацкага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга педагагічнага вучылішча імя Ф.Скарыны, дырэктарам Полацкага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга педагагічнага каледжа Ф.Скарыны. 

Дырэктар Полацкага каледжа ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава». 

Удастоена ганаровых званняў «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», «Чалавек года Віцебшчыны».

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагруднымі знакамі «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» і «За заслугі перад Полацкам».

Усе сенатары