Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Пінчук Віктар Фёдаравіч

Біяграфія

Нарадзіўся 22 чэрвеня 1951 года ў вёсцы Канцы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Закончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут, ветэрынарны ўрач. Кандыдат біялагічных навук, дацэнт. Аўтар 21 навуковай работы і 7 вынаходніцтваў. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Падпалкоўнік запасу.

Працоўную дзейнасць пачаў галоўным ветэрынарным урачом калгаса імя Мічурына Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў галоўным ветэрынарным урачом саўгаса «Слабадскі» Старадарожскага раёна Мінскай вобласці, калгаса «Гігант» Бабруйскага раёна, намеснікам старшыні Магілёўскага раённага аграпрамысловага аб’яднання жывёлагадоўлі і перапрацоўкі прадукцыі, дырэктарм адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат «Усход» Магілёўскага раёна.

Выбіраўся дэпутам Магілёўскага абласнога і Магілёўскага раённага Саветаў дэпутатаў 23 — 26-га скліканняў.

Дацэнт факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны».

Удастоены звання «Чалавек года-2002». Ганаровы грамадзянін горада Магілёва. Унесены ў кнігу славы Магілёўшчыны. Лаўрэат спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама «Чалавек года» ў сферы вытворчасці. Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падзяку Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені, медалём «За працоўную доблесць», юбілейнымі медалямі, ганаровымі граматамі Нацынальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Магілёўскага аблвыканкама, Магілёўскага райвыканкама, Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў, Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені, ганаровым знакам Міністэрства спорту і турызму.

Усе сенатары