Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Петрусевіч Ірына Іванаўна

Адрас і службовы тэлефон:
212030, г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 89 
(0222) 63 91 25 (прыёмная) 
Біяграфія

Нарадзілася 30 лістапада 1976 года ў вёсцы Канічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Скончыла Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура» з дадатковай спецыяльнасцю «Руская мова і літаратура», Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Сродкі масавай інфармацыі», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай».

Працавала малодшым навуковым супрацоўнікам Касцюковіцкага краязнаўчага музея; карэспандэнтам рэдакцыі, выконваючым абавязкі загадчыка аддзела інфармацыі рэдакцыі раённай газеты «Голас Касцюкоўшчыны»; загадчыкам аддзела інфармацыі, намеснікам галоўнага рэдактара, галоўным рэдактарам установы «Рэдакцыя Касцюковіцкай раённай газеты «Голас Касцюкоўшчыны»; намеснікам старшыні Касцюковіцкага райвыканкама па сацыяльных пытаннях.

Выбіралася дэпутатам Касцюковіцкага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў.

Дэлегат шостага і сёмага Усебеларускага народнага сходу.

Дырэктар камунальнага выдавецкага ўнітарнага прадпрыемства «Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці».

Член рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі Рэспублікі Індыя, Туркменістана.

Член РГА «Белая Русь», Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, Беларускага саюза журналістаў.

Узнагароджана Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта. Мае падзяку Міністра інфармацыі.

Памочнікі
Усе сенатары