Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Пазняк Ніна Міхайлаўна

Біяграфія

Нарадзілася 13 лютага 1956 года ў вёсцы Парэчча Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Закончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Працавала піянерважатай Першамайскай сярэдняй школы, старшай піянерважатай Папернянскай васьмігадовай школы Лідскага раёна, загадчыкам сектара ўліку членаў УЛКСМ і фінансаў Лідскага райкама камсамола, выхавальнікам ясляў-сада № 17 (г. Ліда), карэспандэнтам аддзела партыйнага жыцця рэдакцыі газеты «Уперад», карэспандэнтам-арганізатарам раённага радыё, загадчыкам аддзела радыёінфармацыі раённага радыёвяшчання, загадчыкам аддзела пісем і масавай работы газеты «Уперад», сацыяльным педагогам сярэдняй школы № 17 (г. Ліда), рэдактарам, старшым рэдактарам радыёпраграмы «Лідскае радыё», старшым рэдактарам інфармацыйна-рэкламнага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства «Рэдакцыя радыёпраграмы «Лідскае радыё».

Выбіралася дэпутатам Лідскага раённага Савета дэпутатаў 25-га і 26-га скліканняў.

Галоўны рэдактар камунальнага інфармацыйна-рэкламнага ўнітарнага прадпрыемства «Лідскае тэлерадыёаб’яднанне».

Член Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях знешняй палітыкі.

Мае падзячныя пісьмы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, падзяку протаіерэя Лідскай акругі Расціслава Салаўёва.

Узнагароджана юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, ганаровымі граматамі Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, дзвюма ганаровымі граматамі Лідскага райвыканкама, ганаровымі граматамі Лідскага раённага Савета дэпутатаў, упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама, грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Усе сенатары