Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Паследняя Тамара Іванаўна

Біяграфія

Нарадзілася 14 красавіка 1960 года ў вёсцы Куклічы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Закончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, матэматык; Маскоўскі дзяржаўны адкрыты ўніверсітэт, эканоміка і кіраванне ў галінах хіміка-ляснога комплексу, інжынер-эканаміст. Мае патэнт на карысную мадэль.

Працавала настаўнікам матэматыкі Дзяшкоўскай васьмігадовай школы Свіслацкага раёна, выхавальнікам ясляў-сада № 54 г. Гродна, бухгалтарам бухгалтэрыі дзіцячых садоў, эканамістам фінансавага аддзела, старшым бухгалтарам жыллёва-эксплуатацыйнага ўпраўлення, бухгалтарам па ўліку фондаў эканамічнага стымулявання, бухгалтарам-рэвізорам, намеснікам галоўнага бухгалтара Гродзенскага вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «ГВА Азот», намеснікам галоўнага бухгалтара, начальнікам фінансавага аддзела, намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы і інвестыцыях адкрытага акцыянернага таварыства «Гродна Азот».

Першы намеснік генеральнага дырэктара — намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах адкрытага акцыянернага таварыства «Гродна Азот».

Член Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па бюджэце і фінансах.

Мае падзяку адкрытага акцыянернага таварыства «Гродна Азот».

Узнагароджана юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскага гарвыканкама, ганаровай граматай і знакам «Ганаровы хімік» Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі.

Усе сенатары