Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Панцюхоў Уладзімір Іванавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 21 сакавіка 1952 года ў гарадскім пасёлку Шчыгры Курскай вобласці (Расійская Федэрацыя). Закончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, інжынер-механік; Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст.

Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам Магілёўскага завода прылад першаснай перапрацоўкі інфармацыі. Выбіраўся сакратаром камітэта камсамола гэтага завода. Працаваў інструктарам Магілёўскага абласнога Савета прафсаюза, інструктарам прамыслова-транспартнага аддзела, загадчыкам арганізацыйнага аддзела Цэнтральнага райкама КПБ г. Магілёва, загадчыкам арганізацыйнага аддзела Магілёўскага гаркама КПБ, другім, першым сакратаром Цэнтральнага райкама КПБ г. Магілёва, намеснікам старшыні — загадчыкам аддзела камісіі па рабоце з Саветамі, грамадска-палітычнымі арганізацыямі і рухамі Магілёўскага абкама КПБ, намеснікам старшыні па знешнеэканамічных сувязях кааператыва «Металіст», дырэктарам вытворча-гандлёвага прадпрыемства «Полі-Гран» (г. Магілёў), старшынёй Магілёўскага абласнога тэрытарыяльнага камітэта прадпрымальніцтва і інвестыцый Міністэрства прадпрымальніцтва і інвестыцый, кіраўніком спраў Магілёўскага аблвыканкама, старшынёй Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

Член Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па эканамічнай палітыцы, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па эканоміцы і фінансах.

Удастоены звання «Ганаровы грамадзянін Чавускага раёна». Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» III ступені, ордэнам «Садружнасць», юбілейнымі медалямі, памятнымі і нагруднымі знакамі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, Магілёўскага аблвыканкама, ордэнам Пятра Вялікага II ступені Агульнарасійскай грамадскай арганізацыі «Акадэмія праблем бяспекі, абароны і правапарадку».

Усе сенатары