Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Орда Міхаіл Сяргеевіч

Біяграфія

Нарадзіўся 28 верасня 1966 года ў гарадскім пасёлку Дзятлава Гродзенскай вобласці.

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут, Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.

Працоўную дзейнасць пачаў слесарам калгаса «Расія» Дзятлаўскага раёна. Быў намеснікам дырэктара абласной службы добраахвотнай працы моладзі (г. Віцебск), прэзідэнтам Рэспубліканскай асацыяцыі міжнародных маладзёжных абменаў і турызму, другім сакратаром Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі». З 2012 па 2014 год — кіраўнік Прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў г. Мінску.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і чацвёртага скліканняў.

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны ордэнам Пашаны.

Усе сенатары