Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Нічышына Таццяна Віктараўна

Біяграфія

Нарадзілася 25 лістапада 1972 года ў горадзе Брэсце. Закончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.С.Пушкіна па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання». Кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Аўтар больш як 100 навуковых работ.

Працавала настаўнікам пачатковых класаў Нацыянальнай мастацкай гімназіі № 3 г. Брэста. Была асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры педагогікі пачатковага навучання Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна.

Загадчык кафедры педагогікі пачатковага навучання ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна».

Узнагароджана юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Усе сенатары