Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Мясніковіч Міхаіл Уладзіміравіч

Біяграфія

Нарадзіўся 6 мая 1950 года ў вёсцы Новы Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Закончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут, інжынер-тэхнолаг; Мінскую вышэйшую партыйную школу. Доктар эканамічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ганаровы доктар Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта эканомікі і фінансаў і В’етнамскай Акадэміі навук і тэхналогій. Аўтар некалькіх манаграфій, шэрагу навуковых работ і публікацый у галіне эканомікі, міжнароднай інтэграцыі і дзяржаўнага будаўніцтва.

Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам у дзяржаўным праектным інстытуце «Мінскпраект». Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў на інжынерных і кіруючых пасадах у камунальнай гаспадарцы горада Мінска. Быў старшынёй выканкама Савецкага раённага Савета народных дэпутатаў горада Мінска, намеснікам старшыні выканкама Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў, сакратаром Мінскага гаркама Камуністычнай партыі Беларусі, Міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР, Намеснікам Старшыні Савета Міністраў БССР — Старшынёй Дзяржаўнага камітэта БССР па эканоміцы і планаванні, Першым намеснікам Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, кіраўніком Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Прэзідэнтам, Старшынёй Прэзідыума), Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь.

27 снежня 2014 года назначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, 16 студзеня 2015 года выбраны Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Старшыня Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Мае тры падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнамі «Знак Гонару», Айчыны III ступені, Дружбы (Расійская Федэрацыя), Дружбы (Кітайская Народная Рэспубліка), Беларускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага I ступені, «Садружнасць», залатым медалём Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі», юбілейнымі медалямі, ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Усе сенатары