Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Мясніковіч Міхаіл Уладзіміравіч

Біяграфія

Нарадзіўся 6 мая 1950 года ў вёсцы Новы Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.

У 1967 годзе з сярэбраным медалём скончыў Cноўскую сярэднюю школу, у 1972 годзе — Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут, у 1989 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу.

У 1972 годзе пачаў працоўную дзейнасць інжынерам у дзяржаўным праектным інстытуце «Мінскпраект».

У 1972 — 1973 гадах служыў у радах Савецкай Арміі.

З 1973 па 1983 год працаваў на інжынерных і кіруючых пасадах у камунальнай гаспадарцы горада Мінска.

У 1983 — 1986 гадах быў старшынёй выканкама Савецкага раённага Савета народных дэпутатаў горада Мінска, намеснікам старшыні выканкама Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў, сакратаром Мінскага гаркама Камуністычнай партыі Беларусі.

З 1986 па 1990 год — Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР.

З 1990 па 1995 год — Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР — Старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па эканоміцы і планаванні, Першы намеснік Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

З 1995 па 2001 год — Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 2001 — 2010 гадах — кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Прэзідэнт, з 2004 года — Старшыня Прэзідыума).

З 2010 па 2014 год — Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

12 кастрычніка 2016 года выбраны Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Мае тры падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны» (1981), Айчыны III ступені (2000), Дружбы (Расійскай Федэрацыі) (2009), Дружбы (Кітайскай Народнай Рэспублікі) (2010), Беларускай праваслаўнай царквы Свяціцеля Кірылы Тураўскага I ступені (2010), юбілейнымі медалямі, нагрудным знакам «Залаты медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі» (2014), ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа (2015).

Доктар эканамічных навук (1998), прафесар (2003), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009). Ганаровы доктар Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (2008) і В’етнамскай Акадэміі навук і тэхналогій (2011). Ганаровы прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2017). Падрыхтаваў трох кандыдатаў навук.

Жанаты. Мае сына і дачку, траіх унукаў.

Усе сенатары